У рэдакцыю звярнуўся аршанец Генадзь Шэпелеў, які папрасіў праз наш сайт выказаць падзяку супрацоўнікам Аршанскага агенства па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру (ранейшае бюро тэхнічнай інвентарызацыі - БТІ).
Справа ў тым, што пасля рэферэндуму 1995 года, калі ў краіне былі прыняты дзве дзяржаўныя мовы, практычна ўсё справаводства ў краіне перайшло на расейскую мову. Дакуманты на беларускай паводле закону павінны таксама рабіцца, але на практыцы, такіх дакумантаў амаль не існуе.
Генадзь Шэпелеў, як чалавек, які ў жыцці карыстаецца ў асноўным беларускай мовай пры афармленні дакумантаў, у Аршанскім агенстве папрасіў аформіць іх на беларускай мове. І ў патрэбны час атрымаў дакуманты менавіта на той мове, на якой прасіў. Па словах супрацоўнікаў кадастравай службы, гэта першы падобны выпадак за многія гады.