Лепшая прадстаўніца айчыннай лёгкай атлетыкі — аршанка Аліна Талай возьме ўдзел у дабрачынным прабегу "Сердце Марины". Прабег будзе доўжыцца з 15.00 14 снежня да 14.59 15-га. Выхад на дыстанцыю Аліны запланаваны на 6 гадзін раніцы 15 снежня.
Прабег арганізаваны для ўкраінскай гімнасткі Марыны Лоскутавай. 13-гадовая Марына з Еўпаторыі зараз праходзіць лячэнне ў анкалагічным цэнтры ў Бараўлянах пад Менскам. Мерапрыемства арганізавана дзеля збору сродкаў на лячэнне дзяўчыны.
Марыне можна дапамагчы і цяпер, даслаўшы дапамогу па наступных рахунках: Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле № 614 - г. Мінск , ул.Карбышева , 13 , к.2 ; УНП 600052608 ; МФА 153001520 : - Беларускія рублі - транзітны рахунак № 3819382106084 на дабрачынны рахунак № 000035 у аддзяленні № 614/143 , бестэрміновы - Расійскія рублі - транзітны рахунак № 3819382118580 на дабрачынны рахунак № 000030 у аддзяленні № 614/143 , бестэрміновы - Даляры ЗША - транзітны рахунак № 3819382118580 на дабрачынны рахунак № 000033 у аддзяленні № 614/143 , бестэрміновы - Еўра - транзітны рахунак № 3819382118580 на дабрачынны рахунак № 000032 у аддзяленні № 614/143 , бестэрміновы Прызначэнне плацяжу: Для залічэння на дабрачынныя рахункі Лоскутавай Алены Васільеўны для лячэння і рэабілітацыі дачкі Лоскутавай Марыны Анатольеўны.