00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

8 год

02.11.2015 12:36

2551 прагляд, 12 каментароў

Наш сайт адзначае чарговы дзень народзінаў

У 2007 годзе сярод грамадскіх актывістаў рэгіёна востра адчувалася адсутнасць сродкаў масавай інфармацыі, якія былі б пляцоўкай для кантакту ініцыятыўных грамадзянаў з шырокай аўдыторыяй і пляцоўкай для абмеркавання праблемаў рэгіёна. Папярэднія спробы стварыць незалежныя СМІ, якія маглі б стаць такой пляцоўкай выклікалі актыўнае супрацьдеянне ўлады. Усе незалежныя газеты, якія спрабавалі выдавацца ў Оршы былі зачынены (напрыклад, "Куцейна", аршанскі выпуск "Віцебскай Трыбуны", "Телевестник"), спробы скарыстацца рэгістрацыяй камерцыйных выданняў для стварэння асобнага аршанскага навіновага выпуска спыняліся пасля размоваў з выдаўцамі прадстаўнікоў улады. Было зразумела, што выдаваць незалежную газету ў Оршы не атрымаецца.

У 2006 годзе адначасова ў некалькіх чалавек пачала фармавацца ідэя стварыць незалежнае рэгіянальнае СМІ не ў выглядзе газеты, а ў інтэрнэт прасторы. І ўжо ў 2007 годзе быў запушчаны сайт orsha.belarda.org. Які праз некаторы час быў перанесены на адрас orsha.eu.

Калі мы пачыналі сваю працу, яшчэ кепска разумелі спецыфіку інтэрнэт - журналістыкі. Давялося вучыцца амаль з нуля. Але жаданне працаваць, шчырасць і энтузіазм, з якімі сябры рэдакцыі займаюцца сваёй справай і недахоп аб'ектыўнай інфармацыі ў рэгіёне прывялі да поспеху - зараз наш сайт самы папулярны інтэрнэт рэсурс, прысвечаны нашаму гораду.

Сёння 2 лістапада спаўняецца ўжо 8 год гэтай штодзённай, насамрэч, складанай працы над сайтам. Дзякуй усім людзям якія працавалі і працуюць над сайтам. Да гэтае пары большасць імёнаў аўтараў артыкулаў, фота і відэа аператараў, праграмістаў, якія працавалі або працуюць у рэдакцыі зараз, публічна не агучваюцца па прычынах бяспекі. Але адно імя назваць можна. Ала Самуілаўна Танчэўская, якая адышла ў іншы свет 10 кастрычніка. Гэтая мужная, шчырая, таленавітая, разумная і добрая жанчына дала першыя ўрокі журналістыкі той новай маладой камандзе, якая фармавалася. Так, даваць грамадству незалежную інфармацыю сёння ў нашай краіне - не самы бяспечны занятак. Дзякуй усім пазаштатным журналістам і "агентам", якія пастаўляюць навіны, дзякуючы вам сайт атрымліваў шмат унікальнай інфармацыі і першым асвятляў многія здарэнні ў рэгіёне, якія выклікалі вялікі інтарэс чытачоў і, адпаведна, давалі вялікія рэйтынгі для сайту. Дзякуй каментатар і блогерам - сайт не змог бы стаць настолькі папулярным, калі б не штодзённыя вострыя дыскусійныя каментары і актуальныя тэмы блогаў.

Дзякуй усім чытачам, якія ўсе 8 год заходзяць на старонку і тым хто толькі нядаўна даведаўся наш адрас. Наша работа ўсе гэтыя гады была перш за ўсё для вас.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 8 год

Наш сайт адзначае чарговы дзень народзінаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение