00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Для прызыўнікоў

03.11.2015 18:26

2632 прагляду, 0 каментароў

Грамадская арганізацыя Звяз праводзіць кольны стол на тэму службы ў войску

У Беларусі пачынаецца чарговы прызыў у войска. На паўтары гады пойдуць у войска шмат маладзёнаў з нашага гораду. Звычайна прызыўнік далёка не ўсё ведае пра сучаснае войска нашай краіны, пачынаючы ад нейкіх пабытовых рэчаў, якія могуць спатрэбіцца ў гэтыя 18 месяцаў, скончваючы балючым пытаннем дзедаўшчыны. Моладзевае грамадскае аб'яднанне "Звяз" запрашае тых, хто ўжо адслужыў, падзяліцца сваім досведам і меркаваннямі з тымі, хто ў хуткім часе пойдзе ў войска. Абмен досведам пройдзе ў выглядзе кольнага стала ў фармаце "адкрыты мікрафон". Запрашаем на мерапрыемства ўсіх хто ўжо адслужыў і можа нешта распавесці маладым прызыўнікам і тых, каму давядзецца служыць і хоча пачуць адказы на тыя пытанні, пра якія, звычайна, не гаворыцца афіцыйна.

У рамках кольнага стала будуць абмеркаваныя наступныя пытанні:

1. Дзедаўшчына - небяспечная з'ява ці мілая традыцыя. Ці можна і ці варта змагацца з нестатутнымі адносінамі;

2. Дзяўчына чакае дома - надзея і падтрымка ці расчараванне і боль;

3. Бытавуха - чаго не хапае ў войску і што трэба ўмець яшчэ да прызыву;

4. Маральны стан жаўнера. Што можа дапамагчы псіхалагічна справіцца з цяжкасцямі і ціскам.

Сустрэча пройдзе ў пятніцу 6 лістапада па адрасе: вул. Чырвонаармейская 13, пачатак а 19-00

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Для прызыўнікоў

Грамадская арганізацыя Звяз праводзіць кольны стол на тэму службы ў войску

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение