00:00

-1

6 м/с

971 гПа

03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-2

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Дзяды на Кабыляцкай гары

08.11.2015 12:04

3836 праглядаў, 14 каментароў

Неабыякавыя людзі ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму

У гэты дзень - 7 лістапада - розныя людзі ўскладалі кветкі да розных помнікаў. У цэнтры горада пад музыку з гукаўзмацняльнікаў прыблізна дзесятак пенсіянераў разам унукамі і дзецьмі ўскладалі кветкі да помніка кіраўніка бальшавіцкай рэвалюцыі. А на Кабыляцкай гары крыху больш за 30 чалавек сабраліся каб ушанаваць памяць ахвяраў тых самых бальшавікоў. Сабраліся на Кабыляках не толькі аршанцы - з Лепеля прыехала сям'я Шушкевічаў. Іх родзіч - Тарэнда Шушкевіч - просты калкагснік быў абвінавачаны ў шпіянажы на карысць Польшы і растраляны ў Оршы, не выключана, што яго цела і зараз знаходзіцца дзесці на Кабыляцкай гары. Узгадваліся і многія іншыя гісторыі рэпрэсаваных: кагосці абвінавацілі ў шпіянажы, бо той меў некалькі польскіх манет, хтосці загінуў у лагерах за тое што таемна ахрысціў сына.

Пасля таго як кожны ахвотны выказаўся, узгадаў сваіх загінуўшых родзічаў, людзі ўсклалі кветкі - жывыя і штучныя кветкі, а на дрэвы побач з камянёў навязалі бел-чырвона-белыя стужкі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзяды на Кабыляцкай гары

Неабыякавыя людзі ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение