Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях сумесна з міліцыяй правялі прафілактычны рэйд "За бяспеку разам". Супрацоўнікі наведалі 12 прытонаў у Оршы, якія даўно знаходзяцца на кантролі ў адпаведных органаў праз тое, што ў іх жывуць альбо рэгулярна наведваюць бамжы, алкаголікі. Былі складзены 4 адміністрацыйных пратаколы і 3 патрабаванні аб недапушчальнасці выкарыстання электраабсталявання. Такія прытоны ўвасабляюць асаблівую небяспеку для суседніх кватэр або дамоў з-за павышанай небяспекі выбуху ці пажару, паведамляе сайт МНС вобласці.
Выяўлена некалькі парушэнняў ва ўладкаванні электраправодкі, а таксама прымяненне "жучкоў" у электрашчытах.