Акцыя Беларускай чыгункі праходзіць па ўсёй Беларусі. У парадку эксперыменту на 19 вакзалах (Менск, Орша, Барысаў, Маладзечна, Баранавічы, Гародня, Ліда, Лунінец, Берасце, Пінск, Гомель, Жлобін, Калінкавічы, Магілёў, Бабруйск, Асіповічы, Крычаў, Віцебск, Полацк) абсталяваны месцы для палення на адкрытым паветры. За цыгарэты па-за вызначанымі зонамі будзе давацца штраф у памеры да 720 тысяч беларускіх рублёў.
Такі рэзкі крок Беларуская чыгунка зрабіла ў супрацы з Міністэрствамі ўнутраных спраў, Аховы здароўя і Надзвычайных сітуацый.