Пенсіянерка добра валодае ангельскай мовай. Праз інтэрнэт яна спісалася з амерыканцам, добра пазнаёмілася з ім. Неўзабаве ён напісаў ёй, што ён працаваў у Сірыі ўрачом і мае дзве валізы з далярамі, але праз пэўныя праблемы на мяжы не можа іх вывезці ў Злучаныя Штаты. Ён намякнуў жанчыне, што хоча скарыстацца яе дапамогай. Для гэтага ён гатовы паслаць валізы ў "спакойную" Беларусь, а ёй проста трэба аплаціць кур'ерскую дастаўку.
Пенсіянерка выслала грошы, у эквіваленце на 170 мілёнаў беларускіх рублёў за паслугі кур'ера, але валізаў з далярамі "на захаванне" так і не дачакалася. Трывогу забілі сваякі пенсіянеркі, якія зразумелі ашуканства. Міліцыя расследуе абставіны буйнога фінансавага падману.