Аршанскі валейбольны клуб "Узлёт" зноў правёў неадназначны тур у першынстве Беларусі сярод каманд 1-й лігі. У Магілёве з мясцовым МВК аршанцы падзялілі балы. У першым матчы аршанцы стартавалі млява і прайгралі першую партыю без шанцаў - 15:25. Далей яўнай перавагі магілёўцаў ужо не было, але ва ўпартай барацьбе менавіта МВК здолеў атрымаць дывідэнды, двойчы выйграўшы па 25:23. У выніку - 3:0.
Другі паядынак быў надта важным для нашых гульцоў. Але першая ж партыя зноў прымусіла ўзгадаць учорашні "чорны" матч - МВК зноў бярэ партыю 25:23. Але другі сэт з такім жа лікам выйгралі аршанцы. Трэцяя партыя стала самай непрымірэнчай у сустрэчы, спатрэбіўся так званы тай-брэйк, каб выявіць пераможцу. І зноў "на валаску" гаспадары перагулялі "Ўзлёт" - 29:27. Праўда, сэт "на зубах" зменьшыў сілы МВК і аршанцы практычна без супраціву ўзялі наступную партыю 25:19! Вырашальны сэт "Узлёт" выйграваў ужо на куражы - 15:13. Выніковая перамога 3:2.
МВК (Магілёў) — Узлёт (Орша) — 3:0 (25:15, 25:23, 25:23), 2:3 (25:23, 23:25, 29:27, 19:25, 13:15).
Пасля 8-мі праведзеных матчаў "Узлёт" мае 15 пунктаў. На жаль, параза 0:3 у першым матчы з МВК не дазваляе ўваходзіць у тройку. Пакуль аршанцы на 4-й пазіцыі.