Апошні раз кошты на пахаванне мяняліся ў ліпені 2014 года, і тады, прынамсі на пахаванне, падвышэнне іх таксама было значным.
На гэты раз больш за ўсё падаражэла наведванне лазняў. Лазні, якія адносяцца да другога разраду і ўмяшчальнасцю больш за 20 чалавек (такія ёсць толькі ў нас і іншых гарадах вобласці з 100.000 і большай колькасцю насельніцтва) падаражэюць у 2,5 разы і цяпер іх наведванне будзе каштаваць 50.000 за дзве гадзіны. У іншых населеных пунктах вобласці гэтая паслуга каштаваць будзе 40.000. Кошт на такую ж лазню, але дзе змяшчаецца меньш за 20 чалавек вырас больш чым у два разы і цяпер складае 45.000 рублёў. Наведванне душаў паднялося амаль у два разы - з 25.000 за 45 хвілін да 40.000.
Кошты на труны падаражэлі на 75 і 67%. Труна без абіўкі каштуе цяпер "не даражэй" за 250.000, з абіўкай не даражэй за 350.000. Крыжы на магілу падаражэлі ўдвая і цяпер каштуюць 150.000. Апусканне труны ў магілу, выкапванне магілы, закапванне труны таксама падаражэла. Апусціць труну ў ручную (разам з выкапваннем магілы і г.д.) цяпер будзе каштаваць 450.000, механічным чынам - 500.000 (стары кошт - 370.000). Зімой атрымліваецца яшчэ даражэй - 750.000 і 800.000 замест 520.000. Дастаўка памерлага вырасла на 100.000 за гадзіну эксплуатацыі машыны і цяпер складае - 290.000 рублёў.