12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Рэлігія па-за палітыкай?

17.12.2015 11:49

5027 праглядаў, 52 каментара

У Оршы распаўсюджваюць рэлігійную газету, на сайце якой рэкламуецца так званая "ЛНР".

У Воршы распаўсюджваецца хрысціянская газета „Сокрытое сокровище”, прычым, яе маскоўскі рэгіянальны выпуск. На галоўнай старонцы лістападаўскага выпуску змешчаны анонс на галоўны матэрыял нумару: „В единстве народа — процветание России”, пра гэта паведамляе "Радыё Рацыя".

Інтэрв’ю з гэтай нагоды даваў Алег Ганчароў — сябра Рады па ўзаемадзеянні з рэлігійнымі аб’яднаннямі пры прэзідэнце Расеі, першым намеснікам старшыні Еўра-Азіяцкага Дывізіёну Генеральнай Канферэнцыі Царквы хрысціян-адвентыстаў сёмага дня. У словах пастара адсутнічае шавінізм і якое-кольвечы непрыязнае стаўленне да іншых народаў. Але ёсць даволі спрэчная фраза пра тое, што кожная канфесія ўключалася ў рэлігійнае жыццё краіны без якіх-небудзь стратаў і, маўляў, толькі ў канцы ХІХ стагоддзя ў Расеі была зробленая стаўка на адну дзяржаўную рэлігію — праваслаўе. Газета „Сокрытое сокровище” распаўсюджваецца бясплатна, яна папросту раскідваецца па паштовых скрынях. Яе выпісвае аршанская Царква адвентыстаў сёмага дня. І хоць у газеце правакацыйных матэрыялаў няшмат, то на сайце sokrsokr.net, які пазначаны ў шапцы папяровай версіі, такіх артыкулаў болей.

Напрыклад, сайт, які павінен несці Божае слова людзям, папулярызаваць пратэстантызм у Расеі, якая пераважна праваслаўная, змяшчае ў сябе падобную навіну: „Глава ЛНР решил, что студенты должны изучать Библию”.

Акрамя згадкі пра кіраўніка самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі і яго „біблейскія” словы, сайт тэндэнцыёзна ставіцца і да прэзідэнта ЗША Барака Абамы.

Пра жыццё амерыканскіх пратэстантаў інфармацыі на сайце мала, а вось навіну пра тое, як кенійскія пастары заклікалі Абаму „не распаўсюджваць садамію” ў іхняй краіне, вынеслі ў адзін з важнейшых матэрыялаў сайту. У мінулыя гады ў Воршы фіксаваліся іншыя выпадкі маніпулявання грамадскай думкай з „дапамогай” рэлігіі. Напрыклад, у часы „памаранчавай рэвалюцыі” ва Украіне, у некаторых прыходах Рускай праваслаўнай царквы маліліся за здароўе Віктара Януковіча, які тады балатаваўся на прэзідэнцкую пасаду.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Рэлігія па-за палітыкай?

У Оршы распаўсюджваюць рэлігійную газету, на сайце якой рэкламуецца так званая "ЛНР".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение