Такую суму - 3,6 мільярдаў рублёў - дзяржава патрабавала ў якасці кампенсацыі нанесеных стратаў. Фактычна намесніца дырэктара ААТ "Александрыйскае" заплаціла такую суму за змену меры стрымання - з арышта на хатні арышт.
Следства супраць намесніцы дырэктара ААт "Александрыйскае" тычыцца перыяду яе работы з лета 2012 года па лета 2013 года. Тады жанчына адказвала за збыт тавару. Як высветлілі следчыя, у гэты час яна кепска выконвала абавязкі і перавышала службовыя паўнамоцтвы. Не вёўся належны кантроль за своечасовай аплатай тавара, адгружаўся тавар расійскім фірмам якія да таго не аплацілі папярэднія пастаўкі. Прычым, сёння следчыя не могуць дамагчыся аплаты тых тавараў, бо гэтыя фірмы на сёняшні дзень на стадыі банкруцтва.