Універсальная выстава-кірмаш "Калядная скарбніца" праходзіць у Гарадскім цэнтры культуры "Перамога" з 17 па 20 снежня ўключна. З 17 па 19 снежня яна працуе з 10.00 да 19.00, а ў апошні дзень - у нядзелю, 20-га снежня з 10.00 да 14.00.
Усяго на выставе каля 40 павільёнаў, прадпрыемствы Гомеля, Віцебска, Менска, Кобрына і іншых гарадоў прывезлі сваю прадукцыю для аршанцаў. Можна набыць як мясныя і мучныя прадукты харчавання, так і салодкія падарункі, а таксама рамесныя, алкагольныя вырабы, вопратку. На выставе, асабліва пад вечар, шмат людзей, многія прыходзяць набыць святочныя гірлянды і сувеніры сваім дзецям. Выстава пачынаецца яшчэ на вуліцы перад уваходам у ГЦК, займае першы і другі паверхі цэнтра.