Яна называецца "Дэсэрцік" і знаходзіцца побач з "Хмяльным пінгвінам" - піўной крамай. Месціцца "Дэсэрцік" на вуліцы Міру, 31 і займае невялічкае памяшканне на першым паверсе. Электроннае табло высвечвае словы "Конфеты всегда". Гэта чарговы "салодкі" аб'ект у нашым горадзе, раней на вуліцы Астроўскага ў раёне райвыканкама адчынілася кандытарская.
У той жа час "Бірхаўз", што знаходзіцца на той жа вуліцы Міру, але ў цэнтры горада насупраць Педагагічнага каледжа, перастаў прадаваць многія віды імпартнага піва, але крама ўсё-ткі не зачынілася.