Назву гэтай крамы ведалі ўсе без выключэння аршанцы. Унікальнасць яе была ў тым, што яе назва - "Раніца" - дала назву цэламу раёну горада, які знаходзіцца на частцы вуліцы Леніна, а таксама вуліцах Шаўчэнкі, Марата і многіх іншых. Назва раёна назаўсёды застанецца ва ўжытку аршанцаў, а вось крама перад новым, 2016 годам змяніла назву. У пачатку 2015 года "Раніца" была зачыненая праз банкруцтва гандлёвага цэнтра з такой назвай. Але ў красавіку новы гаспадар "Орша-Сэрвіс" адчыніў краму і яна запрацавала ізноў. Назва пэўны час не змянялася, але цяпер уласнікі рашыліся на гэты крок. Цяпер крама называецца "Щедрый". Яна працуе штодня без абеду і выходных з 8.00 да 22.00.
Побач з крамай дэмантаваны і інфармацыйны стэнд, ад якога засталася толькі адтуліна ў плітцы.