12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Орша, Грамадства

Навагодняя "Мазгабойня"

20.12.2015 13:50

5834 прагляду, 1 каментар

У бары "Ліга" адбылася другая ў гісторыі Оршы "Мазгабойня".

"Мазгабойня" - інтэлектуальная гульня, якая нядаўна з'явілася ў Беларусі і ўжо распаўсюдзілася на многія гарады. Орша стала 14-м горадам нашай краіны, дзе гуляюць у яе. У бары "Ліга" адбылася другая ў гісторыі Оршы гульня. Яна насіла навагодні характар - кожная каманда мусіла прыйсці ў залу ў навагодніх касцюмах ці ўпрыгожаннях. І свята атрымалася - усе каманды мелі пэўныя навагоднія атрыбуты.

Першы тур быў прысвечаны Новаму году, у лідэры адразу ж вырвалася каманда "Здесь тесно!" Зноў у гульні не было конкурсу навінаў, які ёсць на гульнях у Менску. Барацьба за верхнія пазіцыі трывала да самага канца. У 7-м туры (бліц, дзе правільныя адказы можна падвоіць дзякуючы рызыцы - пастаноўцы "птушачкі" насупраць версіі адказу) бліскуча выступіў калектыў "Кому не лень". Ён набраў цэлых 11 пунктаў і з 41 пунктам стаў пераможцам гульні.

Каманда "Здесь тесно!" завяршыла гульню на 2-й пазіцыі з 37 пунктамі, замкнула тройку "Анархия" з 32 баламі, па дадатковых паказчыках яна апярэдзіла "Нику".

Пераможцы першай гульні - каманда "Звяз" - у апошнім 7-м туры пайшлі ва-банк, але памыліліся, набралі толькі 1 пункт і з 27 выніковымі баламі сталі толькі 6-мі. Суцяшэннем першым аршанскім пераможцам "Мазгабойні" стаў прыз за маскі малпаў - сімвалу наступнага 2016 года.

Наступная гульня ў Оршы, паводле словаў арганізатараў, адбудзецца бліжэй да Старога Новага года.

На заключным фота - пераможцы, каманда "Кому не лень".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Навагодняя "Мазгабойня"

У бары "Ліга" адбылася другая ў гісторыі Оршы "Мазгабойня".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение