Раней мы пісалі пра калектыўны зварот жыхароў вуліцы Беларуская ў выканкам. У лісце жыхары вуліцы казалі, што чакалі асфальтавання вуліцы яшчэ да Дажынак-2008 (як і планавалася), але ні тады, ні пазней вуліца заасфальтавана не была. З-за гэтага "...жителям приходится весной и осенью ходить по грязи...", а летам "...пыль даже не успевает оседать" з-за руху аўтамабіляў. У сваім лісце людзі прасілі заасфальтаваць вуліцу.
У адпаведныя тэрміны падпісанты атрымалі адказ, падпісаны намеснікам старшыні райвыканкаму А.І. Пальвінскім. З ліста жыхары вуліцы змаглі даведацца, што "проезжая часть ул. Белорусской имеет песчано-щебёночное покрытие", а "Открытые водоотводящие канавы отсутствуют." Таксама з ліста зразумела, што "пыль от грунтового покрытия дорожного полотна по ул. Белорусской не является дефектом дорожного полотна, а относится к недостаткам грунтового покрытия". І толькі пра пытанне асфальтавання вуліцы, пра што і пісалі жыхары, у лісце няма ні слова.
Максімум, на што могуць разлічваць жыхары вуліцы гэта на работы па прафіліраванню вуліцы, але пры ўмове дастатковага фінансавання.