Акцыя адбылася ў нядзелю 20 снежня каля Дома быту ў раёне "Курган". "Coca-Cola" не толькі раздавала прызы (бясплатная бляшанка вядомага напою) са знакамітага грузавіка, які тысячы людзей бачылі ў тэлевізійнай рэкламе, у гасцей свята была магчымасць таксама сфатаграфавацца з белым мядзведзем - адным з сімвалаў зімы і Новага года. Прычым тым людзям, якія прыйшлі самі, без суправаджэння, можна было сфатаграфавацца з белым мядзведзем дзякуючы адмысловаму апарату, які падрыхтавалі арганізатары. Потым яны ж высылалі людзям здымкі па сацыяльных сетках.
Не ўсе аршанцы ведалі пра акцыю, многія станавіліся ў чаргу, не ведаючы, што адбываецца, пыталіся ў іншых, што прадаюць, раздаюць, робяць. Таму для многіх гараджанаў, якія выпадкова завіталі ў раён "Кургана", сустрэча з "Coca-Cola" стала прыемным сюрпрызам.