03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

Орша, Эканоміка

Пастаўкі малака скарачаюцца

18.12.2013 13:59

3257 праглядаў, 3 каментара

Апошнім часам на паліцах аршанскіх крамаў знізілася якасць прапаноўваемых малочных тавараў

Віды малака і кефіру з высокай доляй тлушчу на прылаўках з'яўляюцца ўсё радзей. Іх месца займаюць малако аршанскай вытворчасць крайне нізкага ўзроўню тлушча і кефірныя напоі. Такая сітуацыя, канешне, выклікае незадаволенасць аршанцаў, якая выліваецца перш за ўсё ў прэтэнзіях да работнікаў гандлю. Работнікам гандлю даводзіцца тлумачыць сітуацыю і апраўдвацца. Адзін з лістоў-адказаў на прэтэнзію запісаную ў кнізе скаргаў крамы мяркам патрапіў і да нас у рэдакцыю.

Ліст падпісаны кіраўніком Мяркаму С. Сіняковым. Паводле яго гандлёвая сетка працуе з 9 вытворцамі малака, у тым ліку і з Аршанскім камбінатам. Далей прыводзім цытату з ліста "Аднак з лістапада 2013 года ўсе вытворцы малочнай прадукцыі не выконваюць нашы заяўкі або адгружаюць мінімальную колькасць ад нашай заяўкі.

Такія пастаўшчыкі як ААТ "Пастаўскі малочны камбінат", ААТ "Полацкі малочны камбінат" скарацілі дні завоза, ААТ "Лепельскі малочнакансервавы камбінат" цалкам супынілі пастаўкі прадукцыі ў наш рэгіён, матывуючы тым, што неабходна забяспечыць малочнай прадукцыяй свой рэгіён (уласную сыравінную базу).

Паводле вуснага тлумачэння пастаўшчыкоў дадзеная сітуацыя склалася у сувязі са скарачэннем малочнай сыравіны ў параўнанні з мінулым годам на 25%, а таксама з тым, што перад малочнымі камбінатамі пастаўлена задача павелічэння экспартных паставак."

Раней мы ўжо пісалі пра значнае скарачэнне надояў у тым ліку і ў нашым рэгіёне. Цяпер гэтае скарачэнне вылілася на паліцы крамаў нашага рэгіёну.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пастаўкі малака скарачаюцца

Апошнім часам на паліцах аршанскіх крамаў знізілася якасць прапаноўваемых малочных тавараў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение