Праект называецца "Ільвянё супраць". Маладзёны ходзяць па горадзе і просяць жыхароў, якія паляць цыгарэты, патушыць іх і выкінуць у сметніцу альбо ў бутэльку, якую падлеткі носяць з сабой. Ініцыятыва ў некаторых людзей выклікае пазітыўныя эмоцыі, але часта, як вынікае з першага відэа праекту, маладзёны сутыкаюцца з непаразуменнем і пэўнай агрэсіяй з боку курыльшчыкаў. Пакуль ніхто не лез у бойку з юнакамі, але сустракалася і ненарматыўная лексіка і нежаданне тушыць цыгарэту. У Оршы праект толькі стартаваў, а ў іншых гарадах ідзе з лета. І ўдзельнікі акцыі некалькі разоў сутыкаліся з фізічным супрацьдзеяннем ад курыльшчыкаў.
Нядаўна меры супраць тытуню ў грамадскіх месцах прынялі на чыгуначным вакзале Оршы, як і на іншых вакзалах Беларусі. Вылучаныя спецыяльныя месцы для курэнне, выхад за межы якіх павінен карацца штрафам.