Апошнім часам у раёне "Раніца" багата пераўтварэнняў. За адзін 2015 год аблічча раёну ў плане ўстановаў істотна памянялася. Акрамя новых месцаў у Лядовай арэне, з'явілася кавярня ўсходняй кухні "Лунг", а ўжо легендарная крама "Раніца" змяніла назву на "Щедрый", што ўжо выклікала абурэнне многіх аршанцаў.
Цяпер на Раніцы адкрыецца салон падарункаў - такіх месцаў у нашым горадзе яшчэ няшмат. Пакуль будучая ўстанова знаходзіцца за высокім плотам, але на тым плоце ўжо з'явіўся банэр, які гаворыць пра хуткае адкрыццё. Салон будзе насіць назву "Дарим праздник".