Гуляў "Сяргееў В" з віцебскім "Трыўмфам". Свая пляцоўка дапамагла віцебчанам, якія першую чвэрць выйгралі з непрыстойным лікам 22:3.
Падобнае развіццё падзей адразу пакідала аршанцам мала шанцаў на выпраўленне сітуацыі. Другую чвэрць нашы баскетбалісты правялі куды больш сабрана і арганізавана, выйграўшы 22:14.
Але ў трэцяй паследаваў новы правал – 14:21. Выйгрыш заключнай чвэрці 20:18 і блізка не мог кампенсаваць папярэдніх няўдач — вынік матчу 75:59 на карысць "Трыўмфу".
Аршанцы непрыемна здзівілі нізкай рэалізацыяй кідкоў як з далёкай, так і з блізкай дыстанцыі. Пасля 6 праведзеных матчаў "Сяргееў В" мае 11 балаў і займае 2-гі радок у турнірнай табліцы. Наперадзе віцебскі КУБ – 12 балаў пасля 7 сустрэч. Аршанская СДзЮШАР №2 займае 8-е месца сярод 10-ці камандаў. Юнакі правялі толькі 4 паядынкі і набралі 6 пунктаў.