18:00

+2

6 м/с

999 гПа

21:00

+2

6 м/с

998 гПа

00:00

+1

6 м/с

998 гПа

03:00

-0

6 м/с

997 гПа

06:00

-1

5 м/с

996 гПа

Орша, Грамадства

Раство ў адвентыстаў Оршы

28.12.2015 18:17

4571 прагляд, 3 каментара

Аршанскія адвентысты адзначылі Раство Хрыстова і тры дні праводзілі святочныя Вечары.

Хрысціяне-адвентысты адзначылі Раство Хрыстова. Царква правяла ў Оршы тры святочныя вечары, на якіх разбіраліся важныя пытанні Божых запаветаў і дзеянняў. У першы вечар, 25-га снежня, тэматыкай вечару было, навошта Хрыстос прыходзіў да людзей, што здарылася на Раство. У другі, 26-га снежня, разбіралася пытанне "Што хавае гісторыя Раства? Якія памылкі і міфы развеяў Ісус". Трэці вечар, які адбыўся 27-га снежня, пытаннем сустрэчы было "Як адказаць на Раство? Чаго Бог чакае ад сучаснага чалавека". Удзел у адкрыцці вечароў прымалі і людзі з асобымі патрэбамі. Варта адзначыць, што людзей, якія прыйшлі ў царкву на вуліцу Ўваскрасенскую, 2, чакалі падарункі і ўся інфармацыя падавалася вельмі даступна нават для людзей, не вельмі добра абазнаных у нюансах Свяшчэннага Пісання. Наш сайт прапануе некалькі здымкаў, якія спрабуюць перадаць атмасферу вечароў.

Рэлігійная абшчына Царквы хрысціян-адвентыстаў у Оршы існуе з пачатку 1990-х гадоў, хоць першыя адвентысты жылі тут і раней. Рэгістрацыя атрымана ў 1993 годзе, абшчына перарэгістраваная ў студзені 2004 года ў адпаведнасці з новым заканадаўствам. Пастар Царквы - доктар багаслоўя Яўген Герасімаў. Абшчына мае і свой сайт: vchurch.info. Малітоўны дом у Оршы знаходзіцца на вуліцы Васкрасенскай, дом 2, за швейнай фабрыкай. Штотыдзень праходзяць набажэнствы па суботах у 10-00 і ў 17-00. Малітоўны дом ёсць і ў Барані, на вуліцы Нікалаева, 1. Царква прымае ўдзел у рэлігійнае аб'яднанне "Канферэнцыя цэркваў хрысціян - адвентыстаў у РБ" і з'яўляецца часткай сусветнай царквы адвентыстаў, якая налічвае зараз больш за 18 мільёнаў вернікаў.

Чым адрозніваюцца адвентысты сёмага дня ад іншых вернікаў у двух словах. Найбольш характэрныя адметныя рысы веравучэння - вера ў блізкае Другое прышэсце Ісуса Хрыста, захаванне Дзесяці запаведзяў з акцэнтам на шанаванне суботы. Адвентысты настойваюць на выкананні суботы як усталяванай пры стварэнні свету задоўга да нізпаслання Закона Майсеевага (згадваецца таксама і ў чацвёртай запаведзі Дзесяціслоўя ў Старым Запавеце). Паводле сцвярджэнняў адвентыстаў сёмага дня, субота з'яўляецца перш за ўсё "помнікам стварэння свету", "пячаткай аўтарытэту" Нябеснага, Божага праўлення.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Раство ў адвентыстаў Оршы

Аршанскія адвентысты адзначылі Раство Хрыстова і тры дні праводзілі святочныя Вечары.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение