Селекцыйна-гібрыдны цэнтр "Задняпроўскі" ўсё ж такі прызнаны віноўным ў масавай гібелі рыбы. Гаворка ідзе пра выпадак, калі з-за парушэння, дапушчанага гібрыдным, ў водасховішча Савішчына патрапілі воды, якія ўтрымлівалі ўгнаенне, а з Савішчына заражаная вада трапіла ў Крапівенку. У выніку здарэння тады загінула 600 карасёў агульнай вагой у 455 кілаграмаў.
Нарэшце віна прадпрыемства даказана. Штраф, які павінен выплаіць Задняпроўскі дзяржаве - 1.315.000.000.