Падыходзіць да сканчэння 2015 год, час калі людзі падводзяць вынікі за год. Можна падвесці вынікі і рэдакцыі нашага сайту, тым больш, што поспехі ў гэтым годзе зноў відавочныя. Нам удалося і ў гэтым годзе ўтрымаць статус самага папулярнага сайту пра наш горад, хаця колькасць канкурэнтаў расце пастаянна. Больш за тое, не зважаючы на канкурэнцыю, нам атрымалася яшчэ павялічыць рэйтынгі. Калі сярэдні рэтынг снежня 2014 года - 668 карыстальнікаў у суткі, то ў снежні 2015 гэта 945 наведвальнікаў у суткі - рост амаль на 30%. Значыць, мы на правільным шляху. Але рост рэйтынгу не толькі наша заслуга - гэта заслуга і тых хто чытае, і, асабліва, тых хто каментуе артыкулы. Часам жорсткія і правакацыйныя каментыры прымушаюць часцей зазіраць на старонкі сайта. У сувязі з гэтым, колькасць праглядаў за год вырасла амаль у два разы - з 2.602 у сярэднім за дзень у снежні 2014 да 4.553 у дзень у снежні 2015.
За гэта выказваем шчырую падзяку нашым чытачам, каментатарам і тым хто ўвогуле мае дачыненне да сайта. Усяго вам найлепшага ў надыходзячым новым годзе! Спадзяемся, што і ў наступным годзе вы будзеце разам з намі. Са свайго боку мы ў наступным годзе не толькі пастараемся захаваць тэмпы работы і росту рэйтынгу, але і выкарыстаем для гэтага новыя тэхналогіі ды тэмы.
З Новым годам, аршанцы! Няхай Новы год прынясе дабра не толькі кожнаму з нас, але і ўвогуле нашаму гораду!