Падыходзіць да заканчэння 2015, час, калі людзі падводзяць вынікі года. Можна падвесці вынікі і рэдакцыі нашага сайта. Што ў нас атрымалася? Мы змаглі і ў 2015 ўтрымаць статус самага папулярнага сайта аб нашым горадзе, хоць колькасць канкурэнтаў расце пастаянна. Больш за тое, нягледзячы на канкурэнцыю, нам удалося яшчэ павялічыць рэйтынгі. Калі сярэдняя наведвальнасць у снежні 2014 года - 668 карыстальнікаў у суткі, то ў снежні 2015 гэта 945 наведвальнікаў у суткі - рост амаль на 30%. Значыць, мы на правільным шляху. Але рост рэйтынгу не толькі наша заслуга - гэта заслуга і тых, хто чытае, і асабліва тых, хто каментуе артыкулы. Часам жорсткія і правакацыйныя каментары прымушаюць часцей зазіраць на старонкі сайта. У тым ліку і таму колькасць праглядаў за год вырасла амаль у два разы - з 2.602 у сярэднім за дзень у снежні 2014 да 4.553 у дзень у снежні 2015.
За гэта выказваем шчырую падзяку нашым чытачам, каментатарам і тым, хто наогул мае дачыненне да сайта. Усяго вам найлепшага ў надыходзячым Новым Годзе! Спадзяемся, што і ў наступным годзе вы будзеце разам з намі. Са свайго боку мы ў наступным годзе не толькі пастараемся захаваць тэмпы працы і росту рэйтынгу, але і выкарыстаем для гэтага новыя тэхналогіі і тэмы. Заставайцеся з намі!
Ваш http://orsha.eu