Айцец Чэслаў прыехаў служыць у Оршу У пачатку 90-х гадоў, з цягам часу стаў кіраўніком Аршанскага дэканату - адміністратыўная адзінка, якая аб'ядноўвае некалькі прыходаў. Менавіта ён заклаў у двары касцёла вялікі прыгожы сад з рэдкімі для Беларусі раслінамі, кветкамі і прудам. Але адміністратыўная праца і клопаты па рэстаўрацыі касцёлу выцягвалі шмат сілаў, што адбілася на здароўі. У другой палове першага дзесяцігоддзя нашага стагоддзя айцец Чэслаў быў адпраўлены на больш спакойную службу ў вёску Росіца Верхнядзвінскага раёну, хаця і там Курэчка служыць адразу ў некалькіх прыходах. У Росіцы ксёндз працягваў работы па ўпрыгожванні тэрыторыі культавых будынкаў, пра што неаднаразова пісалі розныя СМІ, а ў адзін год быў абвешчаны чалавекам года Віцебшчыны.
Напярэдадні Новага году - 30 снежня - прэзідэнт, традыцыйна, падпісаў указ "Аб прысуджэнні прэміі "За духоўнае адраджэнне"". Сярод пяці лаўрэатаў аказаўся і Чэслаў Курэчка. Фармулёўка да ўручэння прэміі гучыць наступным чынам "Захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды, а таксама актыўны ўдзел у духна-асветніцкай дзейнасці краіны і прапагандзе здаровага ладу жыцця, якія заслужылі шырокае прызнанне ў грамадстве".