Да Дажынак 2008 года маршрут №4 хадзіў ад Сельгастэхнікі праз вакзал на Цэнтар. У 2008 годзе аўтобусы №4 хадзіць перасталі, некаторы час яшчэ заставаліся маршрутныя таксі, але з часам і яны былі адменены. І вось, у пачатку года аўтобусы з таблічкай 4 зноў вярнуліся на гарадскія вуліцы. Але цяпер аўтобус будзе хадзіць ад Салянікава, праз Ільнокамбінат і Цэнтар, міма Чырвонага барацьбіта ў раён забудовы Ліпкі-Ярашэвічы адзін раз на суткі.
Вуліца Ярашэвіцкая - былая вёска Ліпкі-Ярашэвічы, якая была ўключана ў рысу горада. Сёння тут ідзе актыўная прыватная забудова і колькасць жыхароў у раёне расце. Яшчэ нядаўна бліжэйшым аўтобусам быў №3, які праходзіў па іншым баку Аршыцы. Цяпер сюды на вуліцу Ярашэвіцкую адзін раз у дзень заходзіць маршрут №10, №6 і №4.