15:00

-5

8 м/с

1002 гПа

18:00

-5

6 м/с

1004 гПа

21:00

-6

5 м/с

1003 гПа

00:00

-7

4 м/с

1003 гПа

03:00

-6

6 м/с

1001 гПа

Беларусь, Здарэнні

25 год за 350.000

14.01.2016 20:04

3607 праглядаў, 6 каментароў

Мужчына, які абрабаваў краму на Заходняй, атрымаў 25 год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці

Гаворка ідзе пра жыхара мястэчка Калодзішчы Мінскага раёна, які яшчэ восенню 2014 года са зброяй напаў ОРС-аўскую краму каля Чыгуначнага тэхнікума. Тады ў выніку абвешчанага плану "Перахоп" міліцыянты затрымалі яго на чыгуначным прыпынку Хорабрава. Пад час затрымання ён спрабаваў адстрэльвацца ад супрацоўнікаў міліцыі, а пад час рабаўніцтва параніў прадаўшчыцу ў нагу. Вынікам нарабаванага, праўда, стала толькі 350.000 рублёў. Свае злачынствы мужчына апраўдваў тым што хацеў фінансава дапамагчы хворай маці, а рэшту грошай патраціць на дабрачыннасць.

Як аказалася, гэта не адзіны выпадак узброенага рабаўніцтва, здзейсненага гэтым чалавекам. Таму суд разглядаў чатыры разбойных напады ў Смалявіцкім раёне і адзін у Оршы, захоўванне зброі і пакушэнне на забойства. Па ўсіх артыкулах разам падсудны атрымаў 25 год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, прысуд можа быць абскарджаны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 25 год за 350.000

Мужчына, які абрабаваў краму на Заходняй, атрымаў 25 год пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение