18:00

+2

6 м/с

999 гПа

21:00

+2

6 м/с

998 гПа

00:00

+1

6 м/с

998 гПа

03:00

-0

6 м/с

997 гПа

06:00

-1

5 м/с

996 гПа

Беларусь, Здарэнні

Злачынствы з турмы

15.01.2016 11:36

3797 праглядаў, 0 каментароў

Знаходзячыся ў аршанскай калоніі, злачынца працягваў махінацыі

27-гадовы гамельчанін мае насычаную біграфію - пры пяці класах адукацыі, ён ужо адбываў пяты тэрмін за махлярства. Новы тэрмін злачынца "матаў" у аршанскай калоніі за тое, што падмануў 20 аўтамібілістаў - купляў іх машыны, абяцаючы аддаць грошы пазней. Канешне, грошы да прадаўцоў не даходзілі.

Сядзець без справы было нецікава і з-за кратаў быў наладжаны працяг махлярстваў. У турме ў гамельчука быў тэлефон з выхадам у інтэрнэт і некалькі сім-картаў. На волі пагадзіўся дапамагчы за 50% выручкі сябра. Адзін саўдзельнік - які быў за кратамі - знаходзіў прадаўцоў аўто, сазваньваўся і дамаўляўся. Другі павінен быў сустракацца з імі, пераафармляць машыны і абяццаць аддаць грошы пазней.

Такім чынам, на дваіх "набыўшы" Аўдзі за 5.800 даляраў за выдуманыя грошы, прадалі гэты аўтамабіль за рэальныя 3.300. Праўда, усе грошы так і засталіся ў руках таго, хто яшчэ быў на свабодзе - да Оршы грошы не даехалі. З другога аўтамабіля вязень таксама нічога не атрымаў - сябра прайграў усе грошы на аўтаматах. А з трэцяга аўтамабіля грошы не атрымалі ні адзін, ні другі - яшчэ адзін сябра кампаніі, які пагадзіўся прадаць аўто ў іншы горад, прадаў яго, але грошы, як сказаў, згубіў.

Калі ж схема раскрылася і справай занялася міліцыя, аказалася, што аўтамабілі паспелі па некалькі разоў памяняць сваіх уладальнікаў.

У выніку, да яшчэ не адсіжанага тэрміну гамельчук атрымаў дадатковыя 4 гады, а другі суўдзельнік - 3 гады.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Злачынствы з турмы

Знаходзячыся ў аршанскай калоніі, злачынца працягваў махінацыі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение