Званок у пажарную службу паступіў а 5-15 22 студзеня. Званіўшы паведаміў пра задымленне на лесвічнай пляцоўцы ў доме па адрасе: Магілёўская 85/1. На лесвічнай пляцоўцы трэцяга паверха, сапраўды было шмат дыма і таму пажарныя эвакуявалі 5 чалавек, якія пражывалі на 4 паверсе - дом чатырохпавярховы, даволі стары, будаваўся ў свой час для служачых вайсковай частцы.
У самой кватэры, з якой ішоў дым, знаходзіліся двое мужчынаў - 75-гадовы бацька і яго сын 34-х гадоў. Іх вывелі на свежае паветра, але пасля агляду дактарамі хуткай дапамогі ад шпіталізацыі абодва адмовіліся. Папярэдняя прычына пажару - неасцярожнасць пры паленні 34-гадовага мужчыны.
Паводле МНС