Наш сайт раней паведамляў пра аварыю якая адбылася на трасе Е95 каля Хлусава. Аўта партал ABW.BY размясціў фота з месца дадзенай аварыі.
Калі дарогі чысцяць - гэта добра. Дрэнна, калі на дарозе застаецца снежны вал ад працы снегаўборачнай тэхнікі або калі дворнікі кідаюць снег на праезную частку. На такой дарозе, вядома, трэба выбіраць і бяспечную хуткасць руху. Чытач Дзмітрый даслаў фота з месца ДТЗ.
Чытач пракаментаваў фота: "Вынік чысткі дарог каля Оршы, тры кіламетры ад горада, недалёка ад прыпыначнага пункта "Хлусава".
Адбылося 28 студзеня 13.00. Пасля чысткі дарогі левая паласа на 50% была засыпаная снегам, які падгарнулі дарожнікі. Абодва ТС ехалі ў спадарожным кірунку. Аўтамабіль Passat В5 пачало заносіць на гэтым снезе, а дальнабойнік стаў сыходзіць ад сутыкнення. У выніку ўсё ж легкавік зачапіў прычэп грузавіка, грузавік сышоў у кювет".
Па словах Дзмітрыя, кіроўца VW Passat вёз жонку з нованароджаным з радзільні Віцебска ў Оршу. Немаўля знаходзілася на заднім сядзенні. Фура ехала на пагрузку ў Рэчыцу. У ДТЗ ніхто не пацярпеў./p]
"ДПС кажа аб віне дарожных службаў. На фота заўважны трактар, які рухаецца, але гэта ўжо замятаюць сляды. Таксама ў дадзены момант спрабуюць выцягнуць з кювета фуру", - распавёў сведка.