Учора ў ГЦК "Перамога" павінна было адбыцца анансаванае выступленне беларускіх артыстаў Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча. Канцэрт быў перанесены арганізатарамі на 17 сакавіка, з прычыны хваробы Аляксандра. Набытыя раней квіткі застаюцца сапраўднымі на новую дату выступу.
Факт пераносу канцэрту не ўсе гледачы ўспрынялі спакойна. Некаторыя з іх адкрыта выказвалі сваю незадаволенасць тым, што былі ў недастатковай ступені праінфармаваныя і што чакаць новага выступлення прыйдзецца паўтара месяцы.