Са спазненнем прыйшла непрыемная навіна. Пайшоў з жыцця цудоўны чалавек. 19 студзеня не стала Фёдара Ягоравіча Муханова, моцнага і адказнага чалавека, грамадска - палітычнага лідэра, сапраўднага грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны.
Лёс склаўся так, што Фёдару Ягоравічу прыйшлося папрацаваць на многіх пасадах - і выкладчыкам ВНУ і кіраўніком буйнога сельскагаспадарчага комплексу і кіраўніком фермерскай гаспадаркі. Аднак усюды, дзе б ён ні працаваў, яго адрознівалі глыбокі прафесіяналізм, павага да людзей і прынцыповая пазіцыя ў важных пытаннях.
Фёдар Ягоравіч быў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў структуры Беларускай сацыял - дэмакратычнай партыі (Грамада) у Аршанскім раёне і запомніўся як адкрыты. энергічны і вельмі справядлівы чалавек.
Светлая памяць!