Кампанія "Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел" увайшла ў свабодную эканамічную зону "Віцебск". Сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю (СТАА) на базе завода "Легмаш" зладзіла вытворчасць рукавоў высокага ціску.
Рукавы прымяняюцца ў гідраўлічных сістэмах розных механізмаў і машын. Прадпрыемства ствараецца за кошт замежнага капіталу. Італьянцы падрыхтавалі вытворчы цэх, куды засталося завезці абсталяванне. Дарэчы раней, хоць попыт на рукавы і шлангі высокага ціску і быў, ніхто іх у Беларусі не рабіў. Цяпер прадпрыемства трапіла ў спіс рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны "Віцебск".