21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Орша, Эканоміка

Кітайскі крэдыт

08.02.2016 17:55

3628 праглядаў, 4 каментара

Аршанскаму льнокамбінату будуць выдадзены 52 мільёны крэдыту на мадэрнізацыю.

Аршанскаму льнокамбінату на мадэрнізацыю будзе выдзелены кітайскі крэдыт у 51.834.700 долараў ЗША. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 92 ад 3 лютага, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Льготны пакупніцкі крэдыт выдзелены для рэалізацыі праекта "Мадэрнізацыя РУВГП (рэспубліканскага унітарнага вытворча-гандлёвага прадпрыемства)" Аршанскі льнокамбінат "з пашырэннем вытворчасці па вул. Моладзевай, 3, у горадзе Орша. Другі этап мадэрнізацыі" у адпаведнасці з дамовай паміж урадам Беларусі і экспартна-імпартным банкам Кітая.

Банкам-агентам вызначана ААТ "БПС-Ашчадбанк". Міністэрству фінансаў даручана ажыццяўляць разлікі па крэдыту, які прадастаўляецца ў адпаведнасці з крэдытным пагадненнем, за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту на бягучы і наступныя фінансавыя гады на абслугоўванне і пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу. Канцэрн "Беллегпрам" выступіць паручыцелем выканання Аршанскім ільнокамбінатам абавязацельстваў па пагашэнні крэдыту.

Персанальная адказнасць за рэалізацыю інвестыцыйнага праекта, мэтавае выкарыстанне сродкаў крэдыту, а таксама яго своечасовае пагашэнне, выплату працэнтаў і іншых плацяжоў па ім ускладзены на генеральнага дырэктара РУВГП "Аршанскі льнокамбінат" і старшыні канцэрна "Беллегпрам", паведамляе БелаПАН.

Аршанскі льнокамбінат з'яўляецца адзіным у Беларусі і самым буйным у краінах СНД і Еўропы прадпрыемствам па вытворчасці льняной тканіны. Камбінат пачынаўся з невялікай льночасальнай фабрыкі, якая ўступіла ў строй у снежні 1930 гады. У складзе прадпрыемства пяць фабрык: па вытворчасці тарных тканін з кароткага льновалакна, прадзіва і сураўя з доўгага льновалакна, аддзелачная фабрыка па выпуску гатовых бытавых тканін і швейная фабрыка.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кітайскі крэдыт

Аршанскаму льнокамбінату будуць выдадзены 52 мільёны крэдыту на мадэрнізацыю.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение