На прадпрыемстве падвышаліся нормы, пры гэтым, без падвышэння аплаты. Так падвышаліся, што многія работнікі не змаглі атрымаць за месяц сваёй работы, нават, 900.000. Атрыманне разліковак з малымі сумамі справакавала людзей на бунт - работнікі спынілі працу, практычна, абвесцілі забастоўку, якая доўжылася 4 гадзіны.
Адміністрацыя прадпрыемства пайшла на сустрач работнікам, якім праз некаторы час былі выдадзеныя новыя разлікоўкі з паўнавартаснымі сумамі. Саму ж сітуацыю кіраўніцтва прадпрыемства спрабуе тлумачыць не злымі намерамі, а кампутаровым збоем з-за якога былі надрукаваныя не правільныя разлікоўкі. Факт забастоўкі таксама адмаўляецца - па словах адміністрацыі, гэта быў планавы сход.