03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Не самотныя ў кіно

15.02.2016 16:24

2843 прагляду, 15 каментароў

На паказе фільма Дэдпул хлопец публічна і арыгінальна зрабіў прапанову дзяўчыне выйсці замуж

Пракатчыкі фільма зрабілі вельмі паспяховы рэкламны ход - яны заклікалі прыйсці на прагляд кіно пра супергероя 14 лютага (Дзень святога Валянціна) тых, хто будзе ў гэты дзень без пары. Але ў Оршы на апошні сеанс у гэты дзень прыходзілі людзі не толькі самотныя, але і закаханыя. Адна такая пара сарвала авацыі ўсёй залі.

Традыцыйна перад паказам фільма на экране круцяць асобныя рэкламныя ролікі і анонсы будучых прэм'ераў. Калі ў залі згасла святло, на экране з'явіўся малады хлопец, які пераглядаў фотаздымкі, на якіх ён разам са сваёй дзяўчынай. Па першых кадрах было складана зразумець, што рэкламуецца - кіно, сацыяльная рэклама, ці крама "Царскае золата". Бо, праглядзеўшы фотаздымкі, хлопец сеў за руль і паехаў у названую краму. Далей у краме малады чалавек купляе залатое кальцо, зноў сядае ў аўтамабіль і прыязжае да ГЦК - дзе і быў паказ фільма. Хлопец хутка выходзіць з машыны, ідзе да кінатэатра. Апошні кадр роліка - хлопец хутка прабягае праз фае кінатэатра. У гэты момант ролік спыняецца, ў залі зноў уключаецца святло. І ў залю ўваходзіць той самы маладзён з кветкамі і кальцом. Расчуленая дзяўчына, якая, седзячы ў залі, бачыла ўвесь ролік, выйшла насустрач і атрымала ад сваго жаніха не толькі кветкі ды кальцо, але і прапанову выйсці замуж. Пад гучныя авацыя залі, дзяўчына дала сваю згоду.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Не самотныя ў кіно

На паказе фільма Дэдпул хлопец публічна і арыгінальна зрабіў прапанову дзяўчыне выйсці замуж

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение