03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Ці варта перанесці свята 23 лютага?

15.02.2016 18:42

3119 праглядаў, 34 каментара

Выказвайце сваё меркаванне ў новым апытанні!

Большасць беларускіх афіцыйных святаў дасталіся нашай краіне ў спадчыну ад неадназначнага савецкага перыяду. Адзін з іх - Дзень абаронцаў Айчыны, які святкуецца 23 лютага, раней лічыўшыся Днём Чырвонага войска. З цягам часу, менавіта 23 лютага стаў галоўным мужчынскім святам краіны і цяпер ці з'яўляецца мужчына абаронцам, служыў ён у войску ці не, стала не прынцыпова - амаль усе мужчыны атрымліваюць свой падарунак ад жанчын. Пры гэтым, да абароны Айчыны гэты дзень, насамрэч, не мае прамога дачыненне. Напрыклад у 1933 годзе Варашылаў называў выбар гэтай даты як Дзень Чырвонага войска "...довольно случайным и труднообъяснимым...". І насамрэч, стварэнне чырвонага войска было абвешчана дэкрэтам 28 студзеня 1918 года па новым стылі - 15-га па старым, але дэкрэт не быў паўнавартасна рэалізаваны - былі створаны толькі асобныя не боездольныя атрады, і 23-га лютага 1918 года гэтыя атрады паспяхова ўцякалі ад нямецкіх войскаў, каб не патрапіць у бой. У гэты ж дзень Ленін, улічваючы не боездольнасць войска, настаяў на прыняцці нямецкага ўльтыматуму, які прывёў да падпісання "Брэсцкага міру". З ініцыятывай святкаваць гадавіну стварэння савецкай арміі выступіў Мікалай Падвойскі, ён прапаноўваў адзначаць гадавіну ў дзень напісання дэкрэта пра стварэнне войска - 28 студзеня, але ліст з прапановай да Цэнтральнага выканаўчага камітэту прышоў са спазненнем, хаця ідэя спадабалася. І першае святкаванне гадавіны Чырвонай арміі было вырашана святкаваць 17 лютага, сумясціўшы з днём Чырвонага падарунка - дзень калі людзі дарылі падарункі байцам войска (верагодна адсюль і традыцыя падарункаў на 23 лютага). У той год 17 лютага выпадала на панядзелак, што не спрыяла ўсенароднаму святкаванню і было перанесена на бліжэйшую нядзелю - 23 лютага. Так з'явілася сама дата. Ужо пазней у 1923 годзе, каб апраўдаць выбар даты пачалі шукаць яе тлумачэнне - стварэнне першай чырвонаармейскай вайсковай часткі, абвяшчэнне неабходнасці стварэнне чырвонай арміі. Быў, нават, апублікаваны сфальсіфікаваны дакумант пра стварэнне арміі са змененай на 23 лютага датай.

Пошукі тлумачэння былі спынены Сталіным, які ў 1938 годзе заявіў, што 23 лютага 1918-га пад Нарвай і Псковам было прыпынена наступленне нямецкага войска, а ў 1942 годзе Сталін ужо абвесціў, што наступленне было не толькі прыпынена, але і нямецкія атрады былі разбіты на галаву. Сёння свята 23 лютага на дзяржаўным узроўні адзначаецца толькі ў Беларусі, Расіі і Кіргізіі, астатнія краіны былога СССР перайшлі да святкавання дзён войска і мужчынскіх дзён на больш апраўданыя даты. Ці не пара і Беларусі перайсці да больш лагічнага святкаванне? Адказ на гэтае пытанне прапануем вам даць у новым апытанні на галоўнай старонцы.

Наша рэдакцыя прапануе шэраг варыянтаў для адказу:

1. Перанесці галоўнае мужчынскае свята на 8 верасня - Дзень Беларускай вайсковай славы. У гэты дзень у 1514 годзе войскі Рэчы Паспалітай. якія пераважны складзены з жыхароў сучаснай Беларусі перамаглі пад Оршай значна большае войска Маскоўскага царства. Ідэя святкаваць дзень Беларускай вайсковай славы была прапанавана інтэлегенцыяй і палітыкамі яшчэ ў пачатку 90-х гадоў 20-га стагоддзя. але так і не была прынята на дзяржаўным узроўні. Хаця 500-годдзе Бітвы пад Оршай святкавалася на дзяржаўным узроўні некалькімі суседнімі краінамі.

2. Перанесці на 19 лістапада - міжнародны мужчынскі дзень. Упершыню 19 лістапада мужчынскі дзень быў адзначаны ў краіне Трынідат і Табаго, і ідэя хутка абляцела ўвесь свет. Выбар гэтай даты мала чым абгрунтаваны акрамя таго, што 19 лістапада нарадзіўся бацька ініцыятара святквання, тым не меньш, ідэю святквання пазней падтрымала ААН і дата прыжылася ў шмат якіх краінах свету.

3. Перанесці на трэцюю нядзелю чэрвеня - Дзень папы. Упершыню Дзень бацькі святкаваўся ў ЗША 19 чэрвеня 1910 года - дата таксама супадае з днём народзінаў ініцыятаркі святкавання - яе бацька Уільям Смарт адзін выгадаваў 6 дзяцей. А ў 1966 годзе прэзідэнт ЗША Уільям Джонсан абвесціў трэцюю нядзелю чэрвеня нацыянальным святам прысвечаным усім бацькам. Ідэя таксама атрымала розгалас і сёння святкаванне Дня папы робіцца ў шмат якіх краінах, у тым ліку і ў асобных рэгіёнах Расіі ды Украіны, але на агульнадзяржаўным узроўні яго не святкуе ні адна краіна суседняя з намі.

4. Перанесці на Дзень святога Іосіфа. У асабліва рэлігійных краінах дзень мужчынаў адзначаецца ў Дзень Святога Іосіфа - мужа Багародзіцы. У праваслаўі і каталіцызме яго ўспрымаюць як прыклад годных мужчынскіх паводзінаў. Так, мужчынскі дзень сумешчаны з Днём Іосіфа святкуецца ў Гішпаніі і Балгарыі. У каталіцкай традыцыі гэты дзень - 19 сакавіка.

5. Перанесці на 20 верасня- дзень стварэння беларускага войска. 20 верасня 1991 года была прынята пастанова Вярхоўнага Савета Беларусі "пра стварэнне Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь". Калі адлічваць час стварэння нашай дзяржавы менавіта з атрымання ёй рэальнай незалежнасці, то, магчыма, варта было б і адлічваць стварэнне сучаснага войска дзяржавы менавіта з гэтага дня.

6. Пакінуць як ёсць - 23 лютага. Свята даўно пайшло "ў народ" і зараз ужо мала хто цікавіцца пытаннем чаму была абрана менавіта гэтая дата. 23 лютага стала, проста, добрай традыцыяй каб павіншаваць мужчынай. Таму ў апытанні і ёсць варыянт не мяняць дату галоўнага мужчынскага дня.

7. Увогуле не святкаваць мужчынскі дзень. Сёння ўсё больш людзей выказваюцца за роўнасць палоў, а то і ўвогуле супраць прынцыповага падзелу грамадства па гендэрнай прыкмеце. Магчыма, што такія людзі выкажуцца ўвогуле супраць святкавання мужчынскага дня. як і жаночага, як святы якія падкрэсліваюць палавую розніцу.

Калі ж сярод прапанаваных намі варыянтаў вы не знойдзіце падыходзячага вашай думцы, то прапануем выказваца ў каментарах да гэтага артыкула.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ці варта перанесці свята 23 лютага?

Выказвайце сваё меркаванне ў новым апытанні!

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение