03:00

-1

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Як вярнуць аршанцам чыстае паветра

22.02.2016 10:59

2511 праглядаў, 13 каментароў

Круглы стол па праблемах скарачэння зялёных насаджэнняў у Оршы правяло грамадскае аб'яднанне "Звяз"

Сённяшні свет характарызуецца масавым наступам тэхнагеннай цывілізацыі на прыроду. Усё менш і менш становіцца запаведных некранутых куткоў дзікай прыроды. Затое шырацца плошчы звалак, забудоў. Галавакружнымі тэмпамі расце колькасць аўтамабіляў. Якасць паветра пагаршаецца. Як следства адбываецца рост анкалагічных захворванняў, якія ў параўнанні з сярэдзінай мінулага стагоддзя ўжо выраслі больш чым у 2 разы.

Адзінымі саюзнікамі чалавека, яго абаронцамі ў гэтай вайне з'яўляюцца зялёныя насаджэнні. Менавіта яны чысцяць паветра і глебу, выпрацоўваюць кісларод і паглынаюць атрутныя рэчывы, пыл, паляпшаючы якасць навакольнага асяроддзя. Ва ўспамінах краязнаўцаў Оршы 20-х - 30-х гадоў мінулага стагоддзя можна прачытаць, з якім энтузіязмам моладзь таго часу займалася закладкай паркаў у тагачаснай Воршы. Сярэдняе пакаленне аршанцаў добра памятае тыя цяністыя, прывабныя, хоць і недастаткова дагледжаныя паркі. Гэта Камсамольскі парк у цэнтры горада, такі ж у раёне цяперашняга Кургана Славы, некалькі паркавых пасадак ўздоўж чыгуначнага аршанскага кольца. Ды і мноства іншых. А адразу пасля вайны быў закладзены Прыдняпроўскі парк на беразе Дняпра, зараз гэта дзіцячы парк з атракцыёнамі. Памятаецца, як у летні солнцепёк прыемна было пасядзець у цені вялікіх дрэў, падыхаць чыстым паветрам, толькі злёгку насычаным водарам таполевай смалы.

Да чаго ж мы прыйшлі цяпер? Экалагічная нагрузка на чалавека ў параўнанні з дваццатымі, ды і саракавымі гадамі мінулага стагоддзя ўзрасла шматкроць. Колькасць аўтамабіляў павялічылася з тых часоў нават не ў дзясяткі, а ў сотні разоў. Больш за тое, леты ў апошнія гады, магчыма, дзякуючы таму ж глабальнаму пацяпленню сталі нашмат гарачэй. Калі ў 1970-1980-я гады тэмпература вышэй +30 рэгістравалася ў сярэднім 1 раз у год, то цяпер і +35 ўжо не рэдкасць. А значыць, у сучасным горадзе патрэба ў існаванні зялёных насаджэнняў непараўнальна вышэй, чым у даваенны час. Здавалася б менавіта сённяшнія ўлады і павінны ў першую чаргу праяўляць клопат аб іх захаванні і пашырэнні. Улады даваеннай Оршы гэтую праблему разумелі.

Нажаль, зараз у наяўнасці толькі супрацьлеглыя прыклады. Пачынаючы з пасляваенных гадоў у Оршы не закладзена ні аднаго новага парку. Затое Камсамольскі парк у цэнтры амаль да абсурдных маштабаў вымашчаны пліткай і больш нагадвае нейкую узлётна-пасадачную паласу невялікага аэрадрома, толькі па непаразуменні ў асобных месцах засаджанага чэзлымі кусцікамі або кветнікамі. Дрэў у тым парку амаль не засталося. Пра тое, каб пасядзець у цяньку, казаць не прыходзіцца. Больш за палову дрэў знішчана ў Прыдняпроўскім парку, цалкам выразаны парк на месцы пабудаванага лядовага палаца. З дапамогай ўрагану, а пасля рук чалавека значна скарочаны парк у раёне Кургана, і "Чаромушак".

Пра гэта ішла размова на круглым стале. Яго эксперт - вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання Акадэміі Навук РБ, кандыдат геаграфічных навук Людміла Краўчук пазнаёміла прысутных з нарматывамі і дзеючымі заканадаўчымі актамі ў Беларусі ў галіне азелянення, а таксама закранула ацэнкі сённяшняга стану спраў з азеляненнем у беларускіх гарадах. Па разліках супрацоўнікаў Акадэміі Навук у Оршы існуе недахоп зялёных насаджэнняў прыкладна ў 50 гектараў. Гэта вельмі сур'ёзная праблема для горада. Па выніках круглага стала сфарміравана рабочая група, якая выпрацуе свае прапановы для мясцовых уладаў з прапановай мер па змяненні сітуацыі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як вярнуць аршанцам чыстае паветра

Круглы стол па праблемах скарачэння зялёных насаджэнняў у Оршы правяло грамадскае аб'яднанне "Звяз"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение