Так склалася, што твітар далёка не самая папулярная сацыяльная сетка ў нашай краіне. Прычым, чым меньшы горад, тым меньш карыстальнікаў твітара. Колькасць акаўнтаў, якія публікуюць інфармацыю пра Оршу і Аршаншчыну таксама невялікая. Тым не меньш, колькасць чытачоў акаўнта нашага сайта пераваліла за 500 і на 25 лютага склала 502 чытача. Гэта дазваляе нам казаць, што цяпер і сярод аршанскіх твіт-акаўнтаў мы сталі самымі папулярнымі - іншыя акаўнты, прысвечаныя нашаму гораду не набіраюць і 200 чытачоў.
Акрамя таго акаўнты і суполкі нашага сайта маюцца і ў іншых сацыяльных сетках: акаўнт у аднакласніках, акаўнт "Укантакце", суполка "Укантакце", старонка ў Фэйсбуку, канал на Ю-туб.