Работнікі ААТ Александрыйскае атрымалі толькі частку заробку, пра гэта паведаміў сайту Хартыя 97 адзін з яго чытачоў. Сайт прыводзіць цытату: "Кому-то дали 1,5 миллиона, кому-то 750 тысяч, кому-то 200 тысяч. А до 25-го нужно оплатить коммуналку, квартплату и платежи по кредитам. И как это сделать за 200 тысяч? - возмущается читатель. - Правда, часть зарплаты хотят отдать продукцией, но сомневаюсь, что банк возьмёт оплаты колбасой и яйцами! Да что удивляться, экономисты пересчитали тарифные ставки и некоторые люди ещё и должны остались! И это ведущее хозяйство района!" (маецца на ўвазе Шклоўскі раён).
Прадпрыемства перажывае не лёгкія часы, хаця ў яго і былі ўлітыя велізарныя бюджэтныя сродкі. Акрамя складанай фінансавай сітуацыі, у Александрыйскім назіраецца і вялацякучы канфлікт паміж рабочымі і адміністрацыяй. Так, яшчэ ў мінулым годзе ў рэдакцыю нашага сайта неаднаразова звярталіся супрацоўнікі Александрыйскага са скаргамі на дзеянні адміністрацыі. Шмат нараканняў выклікала рашэнне адміністрацыі забяспечыць работнікаў абедамі на прадпрыемстве. Па-першае, абеды былі платнымі, а іх якасць і адсутнасць асартымента многім не падабалася, сам абед можна было і не браць, але аплата за яго ўсё адно здымалася. У сувязі з увядзеннем добраахвотна-прымусовых абедаў, адміністрацыя забараніла праносіць на тэрыторыю прадпрыемства "сабойкі" з ежай.
Таксама ў мінулым годзе Александрыйскае патрапіла практычна ва ўсе навіновыя сайты краіны з-за скандала вакол намемсніцы кіраўніка. Яна ў свой час адказвала за збыт прадукцыі і за перавышэнне службовых паўнамоцтваў патрапіла пад следства, але змагла адкупіцца ад арышту за суму роўную 200.000 даляраў.