28-га лютага ў некалькіх месцах Аршаншчыны прайшлі народныя гулянні — провады зімы. Святкавалі "бліннае свята" і ў цэнтры Оршы. На сцэне выступалі "Гагарынскія музыкі", фальклорны калектыў "Аршаначка" Антонаўскага дома культуры, калектывы з Межаўскага і іншых раённых і гарадскіх дамоў культуры. Праграма "канферанс'е" была пераважна на расейскай мове, затое калектывы пераважна спявалі і звярталіся да публікі на роднай мове.
Папулярнасцю карысталіся і разнастайныя розыгрышы, якіх у гэты раз было нямала. За адным са сталоў прапаноўвалі адгадаць загадкі, за шэрагам сталоў былі выстаўленыя тавары народных майстроў, рамеснікаў. Гасцям прапаноўвалі перацягваць канат, ісці навыперадкі па абутковых сцілках, трапляць дроцікамі ў паветраныя шарыкі. Перад сцэнай радасныя дзеці каталіся са снежнай гары.
Відэа з youtube-канала "Алла Барышева".