Дырэктар аршанскага Лядовага палаца Мікалай Шульгін заявіў, што ў нашым горадзе будзе створаны хакейны клуб, але асноўны ўпор будзе рабіцца на шорт-трэк (гонкі на каньках унутры хакейнае пляцоўкі).
"Са студзеня плануем пачаць праводзіць канцэрты, масавыя мерапрыемствы. Закуплена сучаснае гукавое і светлавое абсталяванне, і мы зможам выконваць райдэр нават вельмі вядомых зорак. Да прыкладу, калі б наш комплекс адкрыўся крыху раней, калі ў Беларусі праходзіў тур "Океана Ельзи", мы цалкам змаглі б іх прыняць. Пазней лёд будзе загружаны спартоўцамі. Цяпер фармуюцца дзіцячыя хакейныя каманды, а ў наступным сезоне ў Оршы плануюць стварыць дарослую дружыну. Але асноўны ўпор будзе рабіцца на шорт-трэк, які ў нашым горадзе дастаткова добра развіты. На нашым лёдзе падчас пробнага катання пабывала вядомая спартсменка - ўраджэнка Оршы Вольга Талаева. І добра аб ім выказалася. У Оршы шмат устаноў , дзе прапануюць пагуляць у більярд , і шмат прыхільнікаў гэтага віду спорту. Але , спадзяюся , більярдная зала ў Лядовай арэне будзе адрознівацца. Мы хочам стварыць тут атмасферу спартовай кавярні, дзе можна не толькі адпачыць, але і паглядзець спартовыя перадачы. Што тычыцца нашай залы боўлінгу, то на сёння яна адзіная ў Оршы дзяржаўная."