Поўнага спіса людзей, якія патрапілі пад Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі да гэтае пары няма. Самы вялікі спіс на сёняшні дзень сабраны арганізацыяй "Мартыралог Беларусі", але і ён далёка не поўны, хаця ўтрымлівае некалькі дзесяткаў тысяч рэпрэсаваных. Ігар Станкевіч вывучае свой радавод і ў працэсе выявіў яшчэ траіх рэпрэсаваных, якіх не было ні ў адным даступным спісе.
Гэтыя людзі - Фларыян Данілаў, якога расстралялі ў 1937 годзе. Ён працаваў на кіруючай пасадзе на аршанскім піўзаводзе. Аднойчы на заводзе здарылася аварыя - узарваўся нейкі кацёл. Трэба было знайсці вінаватага - знайшлі, абвінавацілі ў шкодніцтве і растралялі.
Другі чалавек Ганна Ігнацьеўна Салтановіч-Жывалеўская з-за таго, што па нацыянальтнасці яна была палячка, яе абвінавацілі ва ўдзеле ў польскай контр-рэвалюцыйнай арганізацыі. Як узгадалі сведкі, яна не магла, нават, вымавіць слова контр-рэвалюцыя. Але пасядзеўшы некалькі дзён у турме №6 - былы Езуіцкі калегіюм - у камеры метр на метр з пацукамі і пастаянна капаючай вадой, яна падпісала паказанні супраць сябе - сазналася ў тым, што не рабіла. У якасці пакарання Ганна Ігнацьеўна атрымала тэрмін 5 год і была саслана ў Казахстан. Адседзела замест 5 год, 7 - яе дакуманты дзесці згубіліся і іх шукалі два гады. Пазней яна была рэабілітавана, як і трэці чалавек - Жывалеўскі Франц Ігнацьевіч, ад якога ў сямейным архіве засталася толькі даведка пра спыненне супраць яго крымінальнай справы з-за адсутнасці складу злачынства. Даведка датаваная 1955 годам, а у турму Франц Ігнацьевіч патрапіў у 1937.
Цалкам артыкул пра вышэйназваных рэпрэсаваных можна прачытаць тут.