Аршанскія клубы ў Віцебскай абласной непрафесійнай баскетбольнай лізе (ВітАНБЛ) "Сяргееў В" і СДзЮШАР №2 згулялі чарговыя матчы.
Юнакам са СДзЮШАР №2 вельмі цяжка прыйшлося ў матчы з віцебскім "Фондам". Лідэры былі мацнейшымі без варыянтаў - 113:55. Але ў такім матчы ад юных аршанцаў ніхто і не чакаў подзвігаў. Затое ў паядынку з "БЛ Груп" СДзЮШАР №2 дамогся перамогі. Няпросты паядынак скончыўся з лікам 85:77 на карысць нашай каманды.
"Сяргееў В" правёў толькі адзін матч, у гасцях аршанцы не пакінулі ніякіх шанцаў "Віцебскхлебпраму" - 97:57.
"Сяргееў В" вярнуў сабе лідэрства ў лізе. Праўда, пакуль яно не адзінаасобнае. У каманды 7 згуляных матчаў і 13 набраных балаў. У "Фонда" такія ж паказчыкі. СДзЮШАР №2 знаходзіцца на 8-м месцы сярод 10 камандаў, за 6 сустрэчаў юнакі набралі 9 пунктаў.