Аршанскі валейбольны клуб "Узлёт" правёў вельмі складаны тур у першай лізе айчыннага чэмпіянату. У Оршу прыехаў "Атлант-Д" з Паставаў.
У першым матчы аршанцы ўзялі першы сэт 26:24. Затым, аднак, прайгралі 19:25 і 15:25. Здавалася б, вопытная пастаўская каманда, якая ў мінулым сезоне яшчэ гуляла ў вышэйшай лізе, а цяпер лідзіруе ў першай, спакойна давядзе матч да перамогі. Аднак у чацвёртай партыі "ўзлётаўцы" бездакорна перамагаюць 25:19 і хутка "бяруць" вырашальную партыю 15:10!
На жаль, паўтарыць поспех на наступны дзень не атрымалася. Спачатку "Узлёт" выйграў стартавы сэт 25:23, але затым пастаўцы згулялі дзве класныя партыі, выйграўшы 25:16 ды 25:20. Чацвёрты сэт мог зраўняць лік, але на фінішы "Атлант-Д" зноў быў больш шчасны - 25:22. Узлёт (Орша) — Атлант-Д (Паставы) — 3:2, 1:3.
"Узлёт" набраў 17 балаў у 10 сустрэчах і займае 4-е месца. Адставанне ад лідэра, якім якраз застаецца "Атлант-Д", складае 9 пунктаў.