Аксана Юр'ева распавяла сваю гісторыю журналістам. Ёй 29 гадоў, маці пазбавілі бацькоўскіх правоў, калі дзяўчынцы быў толькі 1 годзік. Спачатку Аксана жыла ў аршанскім дзіцячым доме, потым вучылася ў школе-інтэрнаце ў Паставах. Затым вучылася ў Лужаснянскім аграрным каледжы, працавала ў Маскве перакладчыцай, бо пэўны час жыла ў італьянскай сям'і і валодае італьянскай мовай.
У 23 гады Аксана, паводле новага закону, страціла статус сіраты, а дзяржава не прадаставіла ёй жылля. Два гады таму памерла жанчына, якая ад добрай душы дазволіла дзяўчыне зарэгістравацца па яе месцы жыхарства, але цяпер ейны сын праз суд анулюе гэты штамп. Аксана Юр'ева звярталася і ў Аршанскі райвыканкам, і ў іншыя інстанцыі, аднак ніхто не прыняў яе становішча. Цалкам гісторыю чытайце на realty.tut.by.