06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

Аршанскі ксёндз пра экзарцызм

11.03.2016 13:44

5914 праглядаў, 15 каментароў

Пробашч касцёла св.Язэпа Аляксандр Жарнасек даў інтэрв'ю пра экзарцызм.

У інтэрв'ю выданню Citydog.by ксёндз-пробашч касцёла святога Язэпа ў Оршы Аляксандр Жарнасек распавядаў пра экзарцызм, сеансы экзарцызму, патрэбу ў іх. У прыватнасці, ён адзначыў, што толькі Бог можа вызваліць чалавека ад апантанасці, часам спатрэбіцца 100 сеансаў экзарцызму, а часам хопіць і адной малітвы. На думку айца Аляксандра, чорнай магіі ў Беларусі болей чым дзе, бо беларусы цяпер вельмі залежныя ад граху нянавісці, зайздрасці і эгаізму. Са сваёй апантанасцю чалавек павінен пачаць змаганне самастойна, бо злы дух не можа авалодаць усімі думкамі і целам чалавека.

Таксама ксёндз-пробашч спыніўся і на бабках, вешчунах, ведзьмах. Ён адзначыў, што сучасная ведзьма можа стаяць у чарзе ў краме ці нават працаваць як звычайны чалавек, але гэта не значыць, што людзі ў вёсцы не ведаюць, да каго звяртацца, таму пытанне акультызму дагэтуль вельмі актуальнае.

Таксама айцец Аляксандр даў тлумачэнне, пра што сведчыць апантанасць:

"Пра тое, што чалавек не жыве як належыць хрысціяніну. Ён можа казаць, што “Бог у маім сэрцы”, але гэта не так. Канешне, такія гісторыі, як апантанне, звяртаюць на сябе ўвагу, і гэта заўсёды шок, але, паверце, ёсць рэчы нават больш страшныя. Напрыклад, калі ўсё грамадства жыве ў сетках зла, практыкуе акультызм і сэксуальную развязанасць. Грамадзянскія шлюбы сталіся абсалютна нармальнай з’явай. Аборты, разводы, алкагалізм, падманы. Гэта зло ўсюды, гэта цэлая структура зла. Многія лічаць гэта нармальнымі рэчамі. Нараджаюцца дзеці, якія не бачаць зла, бо не бачаць іх бацькі."

Цалкам інтэрв'ю можна прачытаць на сайце Citidog.by.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанскі ксёндз пра экзарцызм

Пробашч касцёла св.Язэпа Аляксандр Жарнасек даў інтэрв'ю пра экзарцызм.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение