06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Грамадства

ЕС гатовы, Беларусь - не

12.03.2016 12:39

2859 праглядаў, 14 каментароў

Еўразвяз гатовы прафінансаваць будаўніцтва каля Хлусава аўтадрома, Беларусь тармазіць

Аўтапартал www.abw.by нядаўна апублікаваў інтэрв'ю з дырэктарам спартова-тэхнічнага клуба "Газаўтасістэм - Орша", які займаецца рэалізацыяй праэкта будаўніцтва каля вёскі Хлусава аўтадрома "Орша-Рынг".

Праэкт з'явіўся яшчэ да 2013 года ў рамках трансгранічнага супрацоўніцтва "Латвія - Літва - Беларусь" - праграма якая фінансуецца Еўразвязам. Планавалася, што да 2020 года у Латвіі каля Даўгаўпілса, а ў Беларусі каля Оршы (каля Хлусава) будуць пабудаваны два аўтадромы, якія стануць выконваць навучальную, забаўляльную і спартовую функцыі. Каля Хлусава плануецца праводзіць аўтагонкі міжнароднага ўзроўню (картынг, супербайк, стрытрэйсінг ды г.д.), будзе работаць навучальны цэнтар контраварыйнай падрыхтоўкі ды г.д. Пад гэта ўсё Еўрасаюз гатовы выдзяліць па 4 мільёны еўра на адзін аўтадром. Латвійскі бок ужо гатовы прыняць сродкі. Беларускі бок застраў на этапе падрыхтоўкі.

Як гаворыць кіраўнік праэкта Аляксандар Дзямешчанка, Беларусы топчацца на месцы і не могуць разабрацца са сваёй жа нарматыўна-прававой базай ды пераадолець інтэртнасць бюракратычнай сістэмы.

Напрыклад, Аршанскі райвыканкам пад рэалізацыю праэкта гатовы выдзяліць ад 25 да 40 гектараў падыходзячай зямлі каля вёскі Хлусава. Але прыняць іх на дадзены момант "Газаўтасістэм-Орша" не можа, бо адразу ж давядзецца плаціць зямельны падатак. Ды і ўсе арганізацыі ў якія звяртаюцца ініцыятары спадзяюцца таксама на атрыманне грошай, а праэкт не камерцыйны. Па ўмовах ЕС, аўтадромам наведвальнікі павінны карыстацца бясплатна, як мінімум, першыя 5 год. А прыбытак ад камерцыйнага выкарыстання ён не можа прыносіць на працягу 7 год. У гэтых умовах, акрамя падатку з'яўляецца пытанне абслугоўвання трасы і выплаты заробкаў работнікам аўтадрома. Для Латвійскага боку такіх праблемаў не паўстала.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: ЕС гатовы, Беларусь - не

Еўразвяз гатовы прафінансаваць будаўніцтва каля Хлусава аўтадрома, Беларусь тармазіць

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение